Петрыкаў. Свята-Узнясенская царква


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Свята-Узнясенская царква – храм са складаным, але шчаслівым лёсам. Пабудаваная ў 1890 годзе, яна перажыла антырэлігійную палітыку савецкай улады і была вернута вернікам.

Свята-Узнясенская царква пабудавана ў 1890 годзе. У 1930 годзе ў разгар антырэлігійнай кампаніі храм быў закрыты.

З 1940 года будынак царквы стаў выкарыстоўвацца пад склад солі. Вясной 1941 года ў ім быў ўсталяваны воданапорны механізм.

У пасляваенныя гады будынак былой царквы працяглы час знаходзіўся ў запусценні. Толькі ў 70-я гады ХХ стагоддзя ў ім спачатку адкрылі бар, а ў 80-я гады размясцілі кавярню “Марожанае”.

У незалежнай Беларусі храм быў вернуты Праваслаўнай Царкве. У 1990-я гады быў адноўлены ўнутраны інтэр’ер і знешні выгляд Свята-Узнясенскай царквы. У 1995 годзе з’явіўся новы двух’ярусны іканастас. У 1996 годзе быў адноўлены купал. А ў 2000 годзе быў зроблены капітальны рамонт будынка.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць