Царква Усіх святых


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Аб’ект культурнай спадчыны, занесены ў Дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Драўляная пабудова была ўзведзена ў 1810 годзе.

Царква Усіх святых – помнік драўлянага дойлідства пачатку ХІХ стагоддзя. Храм быў пабудаваны ў 1810 годзе на месцы царквы 1801 года. У 30-я гады ХХ стагоддзя ён выкарыстоўваўся ў асноўным для правядзення памінальных службаў. А потым увогуле быў закрыты і выкарыстоўваўся як склад. Царкву зноў адкрылі для набажэнстваў толькі ў 1980 годзе, калі адзначаўся тысячагадовы юбілей горада.

У храме маецца мноства старадаўніх абразоў, сярод якіх варта адзначыць абразы тураўскіх свяціцеляў Кірылы, Лаўрэнція і Марціна.

У 1998 годзе каля храма быў узведзены мемарыяльны знак праваслаўнаму князю Канстанціну (Васілю) Астрожскаму, які нарадзіўся і жыў у Тураве ў першай палове XVI стагоддзя.

Дата публікацыі: 25.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць