Помнік Кірылу Тураўскаму


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Помнік Кірылу Тураўскаму, усталяваны 11 мая 1993 года на Замкавай гары на беразе ракі Прыпяць. Аўтары: скульптар Міхаіл Інькоў, архітэктар Мікалай Лук'янчык.

Кірыла Тураўскі нарадзіўся каля 1113 года і памёр каля 1182 года. Ён быў беларускім і ўсходнеславянскім рэлігійным дзеячам, багасловам, пісьменнікам.

У 1123 годзе Кірыла Тураўскі прыняў пострыг. А з 1161 года стаў тураўскім епіскапам. Кірыла Тураўскі актыўна займаўся прапаведніцкай, палітычнай і літаратурнай дзейнасцю. Праславіўся як майстар прамоўніцкай прозы. Аўтар пропаведзяў, малітваў, павучанняў, прыпавесцяў, канонаў. Усяго захавалася каля 70 твораў яго аўтарства.

Сяміметровы помнік Кірылу Тураўскаму выкананы з бетону і пакрыты меддзю. Скульптура ўяўляе сабой фігуру самога Кірылы Тураўскага з паднятай галавой, а за фігурай знаходзіцца крыж візантыйскай формы. У левай руцэ епіскап трымае Біблію, на вокладцы якой выгравіраваны крыж, а правай рукой паказвае на гэту Кнігу.

Дата публікацыі: 25.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць