Кінатэатр “Чырвоная зорка”


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/71b3be02-4639-4f2d-b1ff-53f9cad33cdf.mp3

Гродзенскі кінатэатр “Чырвоная зорка” мае доўгую і цікавую гісторыю.

Самы стары кінатэатр у Гродне быў пабудаваны ў 1914–1915 гадах з ініцыятывы і на сродкі сям’і штабс-капітана Сяргея Манастырскага. Спачатку ён меў назву “Эдэн”. Пазней назва кінатэатра неаднаразова змянялася – “Палац” , “Палонія” і “Пан”. Апошні раз назва кінатэатра змянілася пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Ён стаў называцца “Чырвоная зорка”.

Гродзенскі кінатэатр “Чырвоная зорка” з’яўляецца адным з самых старых ва Усходняй Еўропе будынкаў, што былі ўзведзены для кінасеансаў і якія выкарыстоўваюцца па прызначэнні. Двухпавярховы будынак кінатэатра пабудаваны ў стылі класіцызму з элементамі мадэрну. Фасад дэкарыраваны паўкалонамі і шырокімі лапаткамі. Цокаль апрацаваны каменем. На ўзроўні другога паверха знаходзіцца балкон з каванымі парэнчамі.

Дата публікацыі: 24.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць