Аглядная пляцоўка


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/f760fefa-4331-4e4a-a64f-896ccb554cfc.mp3

У пачатку лета 2018 года ў Гродне з’явілася новая славутасць – аглядная пляцоўка з біноклем на вуліцы Дарвіна.

Пляцоўка размясцілася ў невялікім скверы на беразе Нёмана. Яе аздабляюць каваная ратонда і драўляная агароджа белага колеру. Дах ратонды зроблены з рознакаляровага шкла і па форме нагадвае кветку. Вакол агляднай пляцоўкі насаджаны клумбы, па перыметры ўсталяваныя ліхтары і ўтульныя лаўкі.

З агляднай пляцоўкі можна любавацца панарамай гістарычнага цэнтра горада: Старым і Новым замкамі, кафедральным касцёлам Святога Францыска Ксаверыя XVII стагоддзя, Барысаглебскай царквой ХІІ стагоддзя, а таксама мостам і тэатрам.

Для больш зручнага агляду гродзенскіх славутасцяў на пляцоўцы ўсталяваны платны бінокль.

Дата публікацыі: 20.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць