Крыжаўзвіжанская царква


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Крыжаўзвіжанская царква – адна з галоўных славутасцяў Касцюковічаў.

У 1830 годзе ў Касцюковічах на месцы старой драўлянай царквы пачалі будаваць новы цагляны храм. Яго ўзвядзенне было завершана ў 1835 годзе.

Гэта царква дзейнічала больш за 90 год. Аднак у 1929 годзе ў час антырэлігійнай палітыкі савецкай улады царква была закрыта, а святар быў рэпрэсіраваны і высланы ў Сібір. Праз чатыры гады, у 1933 годзе, храм быў узарваны.

Толькі ў самым канцы мінулага стагоддзя, у 1999 годзе, на гэтым месцы з’явілася новая каменная Крыжаўзвіжанская царква. Яна з’яўляецца адной з галоўных славутасцей Касцюковічаў.

Дата публікацыі: 04.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць