Івацэвічы. Сядзіба Юндзілаў


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Дваровая сядзіба Юндзілаў – гэта помнік архітэктуры класіцызму. Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

У Вялікім Княстве Літоўскім быў знакаміты магнацкі род Юндзілаў герба “Лебедзь”. Заснавальнік роду – Рачко, які жыў на мяжы XIV–XV стагоддзяў. Ад яго сына Юндзілы пайшло прозвішча Юндзіл. Гісторыя гэтага роду была цесна звязана з Івацэвіцкім краем.

Сядзіба ў Івацэвічах належала магнатам Юндзілам з XVІ стагоддзя. Больш дакладных звестак пра час пабудовы няма. Паводле сведчання некаторых крыніц, каля сядзібы размяшчаўся пладовы сад, а вакол дома раслі ліпы.

Перад парадным уваходам быў разбіты жывапісны парк з прагулачнымі алеямі. Палац быў пабудаваны ў канцы XVIII – пачатку ХІХ стагоддзя ў стылі класіцызму, якому ўласцівая прастата, яснасць і строгасць прасторавых рашэнняў, выразнасць ліній і адсутнасць празмернасцяў. Арганізацыя прасторы ў двары сядзібы Юндзілаў стварала асаблівую атмасферу, якая спалучала блізкасць прыроды і высокай культуры.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць