Мінск. Знак духоўнай роднасці краін свету


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Знак духоўнай роднасці краін свету не мае ніякіх надпісаў, і яго часта блытаюць з помнікам, апысвечаным падзеям Другой сусветнай вайны.

Знак духоўнай роднасці краін свету размешчаны на вуліцы Янкі Купалы, недалёка ад алеі каштанаў. Ён уяўляе сабой каменны слуп, рашчэплены на вяршыні скульптуры. Камяні ля падножжа каменнага слупа паказваюць напрамкі частак свету.

Знак усталяваны нямецкім скульптарам Пятром Медцэхам. Ён з’яўляецца часткай значна больш маштабнага праекта. Гэты вядомы еўрапейскі скульптар вырашыў злучыць усход і захад Еўропы ланцугом так званых “духоўных” камянёў. Гэтыя камяні знаходзяцца на адной геаграфічнай лініі. Акрамя Мінска, знак духоўнай роднасці краін свету ўстаялваны ў французскім Байе і нямецкім Такгермюндзе.

Па задумцы аўтара, гарызантальная сцежка, якая пераходзіць у вертыкальную гранітную стэлу, паказвае цела і дух, а раскол на вяршыні – новыя шляхі і магчымасці для чалавецтва.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць