Мінск. Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/0866c5a2-da62-4a4c-b31b-4cd047589d7c.mp3

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны беларусаў. Яна збірае, захоўвае і прадстаўляе ў карыстанне ўніверсальны фонд дакументаў, кніг, друкаваных і электронных выданняў.

Дзяржаўная бібліятэка ў Мінску была заснавана ў 1922 годзе і спачатку адносілася да Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На момант адкрыцця яе фонды налічвалі ўсяго 60 тысяч адзінак, якімі карысталася толькі адна тысяча чалавек.

За гады свайго існавання бібліятэка мяняла назву і месцазнаходжанне. У сакавіку 2002 года было прынята рашэнне аб узвядзенні новага будынка для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Новы будынак бібліятэкі быў адкрыты 16 чэрвеня 2006 года.

Форма новага будынка – ромбакубаактаэдр, які ўяўляе сабой шматграннік з васьмі трохкутнікаў і васямнаццаці квадратаў, што размяшчаюцца на стылабаце (подыуме). Плошча бібліятэкі складае 100 тысяч квадратных метраў, а вышыня – 72 метры. Умяшчальнасць фондаў – 14 мільёнаў адзінак захоўвання. 20 чытальных залаў і 2 тысячы чытацкіх месцаў. У бібліятэцы працуе ўнікальны Музей кнігі і шэраг галерэй, дзе праводзяцца розныя імпрэзы і ўрачыстасці.

Перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўсталявана фігура Францыска Скарыны – беларускага першадрукара і перакладчыка Бібліі. Уваход у памяшканне бібліятэкі выкананы ў выглядзе расчыненай кнігі з біблейскімі цытатамі на розных мовах.

Унутраны інтэр’ер бібліятэкі афармлялі лепшыя мастакі і скульптары Беларусі. На самай верхавіне будынка бібліятэкі знаходзіцца пляцоўка, на якой праводзяцца экскурсіі.

Скарыстайцеся, калі ласка, аўдыягідам па ўнікальнай міжнароднай выставе "Беларусь і Біблія", якая была арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Групай даследавання рукапісаў (ЗША). Уваходная спасылка  https://krokam.com/belarus-bible.

 


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць