Мінск. Помнік Еўфрасінні Полацкай


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/16daac4c-21ef-4870-96aa-c5431610468e.mp3

У 2002 годзе паблізу навукова-вытворчага аб’яднання «Агат» з’явіўся помнік Еўфрасінні Полацкай. І сёння многія лічаць яго адным з самых цікавых і арыгінальных.

Аўтар скульптуры Анатоль Артымовіч здолеў увасобіць ідэю пра двухграннасць дадзенай гістарычнай асобы. З аднаго боку, гэта кананізаваная святая, узор бязмежнай любові да Бога і самаахвярнасці, увасабленне веры, хараства і мудрасці. З іншага боку – звычайны чалавек. Апошняе ўвасоблена ў помніку з дапамогай не аднаго, а двух галубкоў на яе плячах. Шырока вядома, што менавіта гэтая птушка сімвалізуе сабой Святы Дух.

У руках Еўфрасінні крыж аўтарства Лазара Богшы (створаны на яе замову ў 1161 годзе, але, на жаль, страчаны падчас Другой сусветнай вайны), а ззаду ў падзвіжніцы папараць-кветка. Цікава і адзенне Еўфрасінні Полацкай – простае і нічым не характэрнае, як быццам гэта сапраўды самая звычайная жанчына.

 


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць