Мінск. Музей праса


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/c897ff6a-257c-4f34-add4-9aba0f98c430.mp3

Музей праса ў Мінску – адзін з самых незвычайных і маладых музеяў. Ён быў адкрыты ў 2018 годзе ў Траецкім прадмесці.

У 2018 годзе ў Траецкім прадмесці на другім паверсе дома №11 на вуліцы Багдановіча адкрыўся музей праса. Экспазіцыю складаюць больш за 600 розных прасаў з прыватных калекцый.

Галоўнай асаблівасцю экспазіцый з'яўляецца тое, што экспанаты размяркоўваюцца паводле тэхналогій (па матэрыялах, з якіх прасы выраблены, а таксама паводле тыпу награвання). Так, напрыклад, у экспазіцыі прадстаўлены суцэльныя літыя прасы. Яны з'явіліся ў ⅩⅧ стагоддзі, вырабляліся з чыгуну і награваліся на адкрытым агні ці ў печы. Прасы на вуглях – гэта корпус з адтулінамі, куды насыпаліся распаленыя вуглі. У экспазіцыі паказаны тэхналагічна самыя небяспечныя прасы – прасы на спірце і на газе. Таксама ў музеі прадстаўлены традыцыйныя на сённяшні дзень прасы з награвальнымі элементамі, а таксама электрычныя.

 


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць