Мінск. Верхні горад


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/58f0b4e0-75b3-48af-91fc-4cb51c2acce7.mp3

Верхні горад – гэта адна з самых частанаведвальных сталічных славутасцяў. Тут можна сустрэць архітэктурныя помнікі розных гістарычных эпох і стыляў: пабудовы ў стылі барока, класіцызм, эклектыка і мадэрн – усё гэта прадстаўлена літаральна за крок адзін ад аднаго.

Верхні горад складаецца з плошчы Свабоды, Музычнага завулка, вуліц Герцэна, Рэвалюцыйнай, Кірылы і Мяфодзія, Інтэрнацыянальнай і Гандлёвай. Тут знаходзяцца былыя касцёл Святога Язэпа і базыльянскі кляштар, сядзібны дом Ваньковічаў, а таксама езуіцкі калегіум і гасцінны двор.

Верхні горад атрымаў сваю назву з ⅩⅥ стагоддзе, але людзі тут жылі ўжо ў ⅩIII стагоддзем. З ⅩⅥ стагоддзе ў Верхнім горадзе сяліліся заможныя і ўплывовыя гараджане, якія будавалі тут свае рэзідэнцыі. Аж да пачатку Другой сусветнай вайны Верхні горад быў цэнтрам дзелавога жыцця Мінска. На жаль, пасляваенная палітыка савецкай улады прывяла да разбурэння шматлікіх гістарычных будынкаў.

Цэнтральны элемент усяго Верхняга горада – гэта плошча Свабоды, пабудаваная яшчэ ў ⅩⅥ стагоддзе. У розныя часы яна называлася «Рынак», «Верхні рынак», «Высокая плошча», а ў 1860-я гады – «Саборная плошча». З 1917 па 1933 год – «Пляц Волі».

За апошнія гады Верхні горад усё больш вяртае сваё гістарычнае аблічча. Аднаўляецца гістарычная забудова вуліц, рэстаўрацыйныя работы вярнулі атмасфернасць і незвычайны настрой тутэйшым закуткам і дамам. Адрэстаўраваная Ратуша зноў стала адным з галоўных сімвалаў сталіцы.

 


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць