Петрапаўлаўскі сабор


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/5f6aa712-1290-4d99-be04-cf238913dacc.mp3

Петрапаўлаўскі сабор – праваслаўны храм, уваходзіць у Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, размешчаны на высокім мысе над Сожам. З’яўляецца адным з найлепшых прыкладаў сталага класіцызму ў архітэктуры Беларусі.

Сабор быў закладзены протаярэем Іванам Грыгаровічам 18 кастрычніка 1809 года ва ўладанні Мікалая Румянцава. Ён будаваўся у 1809—1819 гадах гадах. Канчаткова будаўніцтва завяршылася ў 1824 годзе. З 1872 года храм атрымаў статус гарадскога, а з 1907 года і кафедральнага сабора.

У савецкі час адбывалася закрыццё і разбурэнне храмаў, выкарыстанне іх для нецаркоўных мэтаў. У 1929 годзе Петрапаўлаўскі сабор быў закрыты, а з 1932 года ў ім былі размешчаны экспанаты мясцовага краязнаўчага музея. З храма былі сарваныя крыжы, скінутыя званы, разбурана званіца. Былі знішчаны насценныя фрэскі і, роспісы. Багатае царкоўнае начынне было разрабаванае. У 1935 годзе ў будынку размясцілі аддзел гістарычнага музея, а ў 1939 годзе — антырэлігійны аддзел, які знаходзіўся ў ім да 1941 года.

У час нямецкай акупацыі стараннямі вернікаў і архімандрыта Серафіма сабор быў адкрыты, у ім праходзілі набажэнствы. Сабор заставаўся дзейным да 1960 года. У 1962 годзе будынак Петрапаўлаўскага сабора быў прыстасаваны пад планетарый, які быў закрыты ў 1985 годзе.

У 1989 годзе пасля рэстаўрацыйных работ храм быў перададзены вернікам. 7 студзеня у 1990 годзе на свята Божага Нараджэння адбылася першая літургія. У 1991—1992 гадах праводзілася рэканструкцыя і рэстаўрацыя сабора, была пабудавана новая званіца, але яе выгляд адрозніваецца ад гістарычнага.

Будынак выходзіць на цэнтральную плошчу горада і з'яўляецца яе важнай дамінантай. У плане сабор мае форму выцягнутага крыжа з развітым выцягнутым трансэптам і скарочаным сярэднім нефам.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць