Брэсцкі абласны краязнаўчы музей


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/bb40966f-ce19-4388-9b36-b942bd5ee79f.mp3

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей – адзін з самых буйных музеяў Беларусі. Яго калецыя і экспанаты чатырох філіялаў падрабязна адлюстроўваюць гісторыю Берасцейшчыны ад старажытнасці да сучаснасці.

Рашэнне аб стварэнні Брэсцкага краязнаўчага музея было прынялі ў 1940 годзе. Яго адкрылі вясной 1941 года, але ў час гітлераўскай акупацыі знішчылі ўсе яго экспанаты. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны вырашылі аднавіць музей і ў 1945 годзе выдзелілі неабходныя сродкі. У 1948 годзе ў музея ўжо з’явіўся ўласны будынак – пад яго патрэбы пераабсталявалі былы будынак Крыжаўзвіжанскага касцёла. У 1950 годзе ў музеі з’явіўся свой штат супрацоўнікаў. На працягу наступных некалькіх гадоў правялі рамонт і закупілі неабходнае абсталяванне.

22 чэрвеня 1957 года пачалі дзейнічаць усе залы з экспазіцыямі. Колькасць экспанатаў складала 17 411 адзінак. Для Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея важным стаў 1960 год, калі ў Камянецкай вежы адкрылі яго першы філіял. З 1963 па 1964 годы асноўны будынак музея закрылі на капітальны рамонт, у гэты час падрыхтавалі новую пастаянную экспазіцыю. Яе адкрылі ў 1965 годзе.

Музейныя работнікі бралі актыўны ўдзел у археалагічных раскопках. Сабраныя імі знаходкі сталі асновай для адкрыцця яшчэ аднаго музейнага філіяла, які назвалі археалагічным музеем “Бярэсце”. Ён размяшчаецца на Шпітальным востраве на месцы старажытных фартыфікацый. Наведнікам прадстаўлена тысяча экспанатаў, якія адносяцца да старажытнай гісторыі рэгіёна.

У 1989 годзе стварылі яшчэ адзін унікальны філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Ён атрымаў назву “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” і складаецца з канфіскаваных твораў мастацтва, якія нелегальным чынам спрабавалі вывезці з Беларусі.

Чацвёрты філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея адкрылі ў 2002 годзе, і яго экспазіцыя таксама размяшчалася ў гістарычна значным будынку – Паўднёвай казарме, былой частцы Брэсцкай крэпасці.

У 1990 годзе Брэсцкі абласны краязнаўчы музей пераехаў у іншы гістарычны будынак, узведзены ў пачатку ХХ стагоддзя, дзе ён і знаходзіцца па гэты дзень. У ягоных сценах размяшчаецца гістарычная экспазіцыя, якая ілюструе гісторыю Берасцейшчыны ад старажытнасці да нашых дзён.

Дата публікацыі: 10.07.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць