Гомельскі палацава-паркавы ансамбль


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/8cfd3f78-3e82-45ce-ab12-fba62084cc97.mp3

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — унікальны комплекс помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры. Размешчаны на правым беразе ракі Сож.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль  займае выключна важнае месца ў гісторыі беларускай архітэктуры канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. У ім спадучаны некалькі архітэктурных стыляз эпохі ‑ ад развітога класіцызму да неаготыкі

У склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць: гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомеля X—XVIII стагоддзяў з захаванымі элементамі натуральнага і гістарычнага ландшафта; планіровачная структура цэнтральнай часткі горада з гістарычнай трасіроўкай вуліц і помнікамі архітэктуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Таксама тут месцяцца палац Румянцавых і Паскевічаў, Петрапаўлаўскі сабор, капліца-пахавальня сям'і Паскевічаў, зімовы сад з вежай агляду, комплекс гаспадарчых пабудоў, парк  і прылеглая зарэчная паркавая зона з яе натуральным асяроддзем.

Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з'яўляецца пабудаваны ў стылі класіцызму палац. Цэнтральны звяном комплекса з'яўляецца парк плошчай 34 гектара. На тэрыторыі парка налічваецца каля 5 тысяч дрэў. У асноўным расце ліпа, акацыя, бяроза, каштан, ясень, клён востралісты і інш. Сучасны выгляд парк набыў пры Іване Паскевічы ў першай палове ХІХ стагоддзя. Кіраваў работамі па разбіўцы парка польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі — паўднёвую (дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, Петрапаўлаўскі сабор, капліца-пахавальня Паскевічаў і помнік Мікалаю Румянцаву) і паўночную (размяшчаецца парк атракцыёнаў, зімовы сад, аглядная вежа).

Таксама ў парку, на Кіеўскім спуску, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя “Лодачнік” у выглядзе чалавека які стаіць у чаўне, а побач з ім сядзіць рысь. Гэтая скульптура сімвалізуе першага чалавека-гамельчука якi прыплыў у гэтыя месцы.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць