Дом-музей Марка Шагала


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/8136eab7-028a-47e3-ad39-f3877c0c9e55.mp3

Дом-музей Марка Шагала быў адкрыты ў 1997 годзе. У ім прадстаўлены копіі работ мастака і архіўных дакументаў, а таксама прадметы побыту канца XIX-пачатку XX стагоддзяў.

Віцебск, родны горад Марка Шагала, быў для майстра невычэрпнай крыніцай натхнення. Дом на Пакроўскай вуліцы, у якім прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады мастака, у пачатку ХХ стагоддзя пабудаваў ягоны бацька. У гады вайны цагляны будынак моцна пацярпеў ад бамбавання, але цудам захаваўся. 

У 1997 годзе тут адкрылі мемарыяльны музей Марка Шагала. Там захоўваюць сапраўдныя “сведчанні жыцця” вялікага творцы — архіўныя дакументы і першыя работы, асабістыя рэчы мастака і членаў яго сям’і. Іх захавалася няшмат, але атмасфера эпохі перададзена максімальна дакладна: старадаўнія экспанаты для калекцыі падбіралі з дапамогай малюнкаў, створаных самім Маркам Шагалам. Такім чынам мастак захаваў інтэр’еры бацькоўскага дома.

У нашы дні гісторыкі, мастацтвазнаўцы і жывапісцы з усяго свету прыязджаюць сюды, каб прасякнуцца атмасферай, убачыць дзе жыў і ствараў адзін з самых яскравых прадстаўнікоў сусветнага мастацтва ХХ стагоддзя.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць