Гродзенскі заапарк


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/6e94b618-cb15-4d91-9569-7e7a8e403794.mp3

Гродзенскі заапарк — першы, найбуйнейшы і ў свой час адзіны заапарк у Беларусі.

Гродзенскі заапарк быў заснаваны ў 1927 годзе, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалагічны аддзел.

Гісторыя Гродзенскага заапарка шчыльна звязана з дзейнасцю групы энтузіястаў Таварыства аматараў прыроды на чале з Янам Каханоўскім — выкладчыкам біялогіі ў мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. З яго ініцыятывы ў 1926 годзе на дабрачынныя сродкі ў парку (цяпер парк імя Жылібера) для навучальных мэтаў быў створаны батанічны сад. У 1927/1928 навучальным годзе з'явіўся заалагічны аддзел батанічнага саду, у якім першапачаткова змяшчалася 17 відаў жывёл беларускай фаўны.

Пасля пашырэння сад атрымаў назву біялагічнага і зрабіўся папулярным месцам наведвання для гарадзенцаў і гасцей горада.

Цяпер заапарк налічвае больш за 3 тысячы жывёлаў 317 відаў. Заапарк размешчаны каля чыгуначнага вакзала і займае плошчу большую за 5 гектараў.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць