Лютэранская кірха


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/7374c013-6393-400b-bc5d-c2d3e6a3d439.mp3

Евангельска-лютэранскі храм Гродна — гісторыка-культурны помнік неагатычнай сакральнай архітэктуры пачатку ХІХ стагоддзя.

Будаўніцтва лютэранскай кірхі ў Гродне непарыўна звязана са з’яўленнем тут евангельска-лютэранскай супольнасці ў другой палове XVIII стагоддзя. У Гродне было 15 каралеўскіх мануфактур, на працу ў якія запрасілі нямецкіх рамеснікаў. Менавіта яны і сталі прыхаджанамі новай царквы. У 1793 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў пад кірху гродзенскім лютэранам трохпавярховы будынак. Будаўніцтва евангельска-лютэранскай царквы скончылася ў 1843 годзе. Пазней да царквы дабудавалі дом пастара. Канчатковы выгляд рэлігійны цэнтр гродзенскіх пратэстантаў прыняў у 1873 годзе. У гэты час была пабудаваная званіца, упрыгожаная гадзіннікам. У 1912 годзе будынак царквы рэканструявалі. Выдаткі на гэта аплаціла сама грамада.

Дзве сусветныя вайны прывялі да заняпаду дзейнасці лютэранскай грамады. Многіх яе прадстаўнікоў дэпартавалі, іншым удалося эміграваць. У савецкі час будынак кірхі не выкарыстоўвалі для набажэнстваў. Да 1994 года ў ім знаходзіўся дзяржаўны архіў. У часы незалежнасці Гродзенская лютэранская кірха аднавіла сваю дзейнасць. Будынак часткова рэстаўравалі, аднавілі набажэнствы. А ў 2013 годзе пачалі маштабнае аднаўленне знешняга выгляду будынка. 

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць