Помнік Кастусю Каліноўскаму


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/a853e189-18ba-4d5e-8826-ecc6aa10fb23.mp3

Адзіны помнік Кастусю Каліноўскаму ў Беларусі.

Невыпадкова, што адзіны пакуль што ў Беларусі помнік кіраўніку нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 – 1864 гадоў Кастусю Каліноўскаму ўсталяваны менавіта ў Свіслачы. З гэтым старадаўнім мястэчкам звязаныя многія падзеі ў ягоным жыцці. Непадалёку ад Свіслачы размяшчаўся фальварак Якушоўка, куды сям’я Каліноўскіх пераехала з Мастаўлянаў (цяпер гэта вёска на тэрыторыі Польшчы). У Свіслацкай гімназіі Кастусь Каліноўскі вучыўся разам са сваім старэйшым братам-аднадумцам Віктарам. Дарэчы, на старых свіслацкіх могілках захавалася магіла Віктара Каліноўскага, заўчасна памерлага ад сухотаў. Помнік быў устаноўлены ў 1958 годзе. Ён знаходзіцца каля будынку сярэдняй школы. Аўтар помніка — знакаміты беларускі скульптар Заір Азгур. Помнік уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст вышынёй у адзін метр 5 сантыметраў. Бюст пастаўлены на высокім трохметровым пастаменце пірамідальнай формы. Кампазіцыя бюста ажыўлена рухам рукі, якая трымаецца за штрыфель фрака.

Дата публікацыі: 01.08.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць