Скульптура “Ладдзя” знаходзіцца на бульвары Металургаў і з’яўляецца візітоўкай Жлобіна.
Нягледзячы на тое, што скульптуру ўсталявалі зусім нядаўна, у 2013 годдзе, яна стала пэўным сімвалам горада, візітоўкай Жлобіна. У гэтым няма нічога дзіўнага, бо ладдзя – асноўны элемент гарадскога герба Жлобіна і сімвалізуе рух і падарожжа. Такі герб быў абраны невыпадкова, бо горад знаходзіцца на высокім беразе Дняпра, на гістарычным гандлёвым шляху “з вараг у грэкі”. Цікава, што выява на гербавым полі атрымалася аб'ёмнаю за кошт развароту корпуса судна на 3/4, што з'яўляецца рэдкім выключэннем у геральдыцы. Аўтарам скульптуры “Ладдзя” з’яўляецца пераможца конкурсу скульптар са Светлагорска Віктар Смоляр. Выраблена яна была ў Мінску з кутай медзі. 10 верасня 2013 года скульптурная кампазіцыя была ўсталявана ў Жлобіне.
Дата публікацыі: 18.05.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму