Драўляны праваслаўны храм канца ХІХ стагоддзя, адзіная ацалелая Быхаўская святыня.
Праваслаўны храм Святой Тройцы быў пабудаваны з дрэва ў народным стылі ў 1890–1899 гадах. Драўляны храм мае высокую васьмікантовую трох’ярусную вежу-званіцу, ашаляваны дошкамі. Мае тры ўваходы. Пры храме знаходзіцца прычтавы дом, нядзельная школа, бібліятэка, сястрынства. Храм з’яўляецца адзінай хрысціянскай пабудовай горада якая захавалася з ХІХ стагоддзя. Астатнія храмы, на жаль, не захаваліся.
Дата публікацыі: 14.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму