Тыповы для ХІХ стагоддзя будынак – аднапавярховы з высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі.
Паштовая станцыя была пабудаваная ў 2-й палове ХІХ стагоддзя. Станцыя прымала і абслугоўвала шмат наведвальнікаў. Верагодна адным з іх быў і Восіп Антонавіч Казлоўскі. Будучы знакамітым дырыжорам, на схіле жыцця, ён кіраваў капэлай тагачаснага ўладальніка Прапойска графа Мурамцава. Ураджэнец Прапойскай зямлі, Восіп Антонавіч Казлоўскі пакінуў значны след у айчыннай і сусветнай музыцы. Варта адзначыць, што ён быў настаўнікам музыкі вядомага беларускага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Потым займаў пасаду дырэктара імператарскіх тэатраў Пецярбурга.
Дата публікацыі: 18.05.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму