Царква з’яўляецца помнікам зліцця рэтраспектыўнага рускага стылю і класіцызму.
Наконт часу ўзвядзення храма ў навукоўцаў адзінага меркавання няма, але найбольш верагоднай датай з’яўляецца 1848 год. І ўжо менш чым праз 30 год царква стала саборным храмам. Фундатарам пабудовы храма быў віленскі генерал–губернатар Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў. Царкоўны будынак быў асвечаны ў 1867 годзе. У савецкі час царкву хацелі знішчыць, але з нейкіх прычын зрабіць гэта не ўдалося. Тым не менш храм быў закрыты. Падчас Другой сусветнай вайны будынак царквы быў пашкоджаны. Аднак, далейшы яго лёс склаўся нязвыкла для Беларусі таго часу – паводле сведчанняў, у 1950-х гадах царква рэстаўравалася. Зараз будынак царквы адноўлены і з’яўляецца саборным дзеючым праваслаўным храмам Клімавічаў.
Дата публікацыі: 29.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму