Новы праваслаўны храм Крычава – Уваскрасенскі сабор – быў збудаваны ў 1991 годзе на месцы старажытнай Пятніцкай царквы.
Гістарычная назва сабора – царква Параскевы Пятніцы (Пятніцкая). Яна існавала ў Крычаве ўжо ў другой палове XVI стагоддзя. Вядома, што пэўныя сродкі на яе выдаткоўвалі крычаўскія дзяржаўцы Мікалай Слушка і Багдан Саламярэцкі. У 1930-я гады царква была моцна пашкоджана і перабудавана пад клуб. Далей будынак выкарыстоўваўся як кінатэатр. Толькі ў 1990 годзе царква была вернута вернікам. Сучасны Уваскрасенскі сабор пабудаваны ў 1991 годзе. Будынак досыць просты ў дэкоры: над асноўным малітоўным аб’ёмам знаходзіцца гранёны барабан з купалам над ім. Ёсць яшчэ два купалы каля апсіды і бабінца. На званіцы выкарыстоўваецца звон адліты на мясцовым медналіцейным заводзе ў 1748 годзе. Сабор пабудаваны ў так званым рускім кананічным архітэктурным стылі.
Дата публікацыі: 16.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму