Замкавая гара і Свята-Нікольская царква


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/7059dff8-3ce3-4ccd-aac7-5f77a639df5d.mp3

На Замкавай гары ў Крычаве знаходзіцца сучасны Свята-Нікольскі храм, які выглядае досыць проста і нагадвае хутчэй дом, перабудаваны ў царкву.

Замак тут паўстаў яшчэ ў XIV стагоддзі на месцы гарадскога дзядзінца. У 1410 годзе яго наведаў вялікі князь літоўскі Вітаўт, а ў 1664 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян II Казімір Ваза. Замак быў стратэгічным аб’ектам, і тут часта размяшчаліся значныя вайсковыя часткі. Акрамя пяці вежаў, драўляных сцен і вялікага рова з валам, у замку знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы, цэйхгауз, калодзеж, схованка на выпадак аблогі. У замку знаходзіўся і старадаўні Свята–Нікольскі храм. Пасля знішчэння Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, замак стаў непатрэбным і да пачатку XIX стагоддзя прыйшоў у поўнае запусценне. Што ж датычыцца Свята–Нікольскай царквы, то ў гэтым будынку да 1837 года знаходзіўся касцёл святога Эліяша. Потым для касцёла паставілі новы будынак, а стары перарабілі пад царкву ў імя свяціцеля Мікалая. Гэта была не апошняя перабудова шматпакутнай царквы. Чарговая адбылася ў ХХ стагоддзі. Пасля яе храм і дайшоў да нашых дзён у нязменным стане. На замкавай гары часткова захаваліся падмуркі і сутарэнні замкавых збудаванняў.

Дата публікацыі: 16.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць