Рака Дняпро


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/af43e721-f257-4eb1-bb37-433079b4ec94.mp3

Рака Дняпро – асноўная водная артэрыя Беларусі.

Спусціцеся бліжэй да ракі. Правядзіце час у цішыні і супакоі на пясчаным пляжы на беразе Дняпра – першай у Беларусі і трэцяй у Еўропе па даўжыні і плошчы басейну пасля Волгі і Дуная. Яе даўжыня – 2201 кіламетр, яе працягласць па тэрыторыі Беларусі складае 700 кіламетраў. На гэтай рацэ стаяць такія гарады, як Кіеў, Магілёў, Смаленск. Дняпро з даўніх часоў меў вялікае значэнне як транспартная артэрыя паміж Балтыйскім і Чорным марам. Па ім праходзіла асноўная частка гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”. У рацэ водзяцца шчупак, акунь, лешч, судак.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць