Траецкі касцёл


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/93585f1f-569b-4271-b2b2-92b732552855.mp3

Свята-Траецкі касцёл у Рэчыцы – яскравы прыклад неагатычнай архітэктуры XVII стагоддзя.

Свята-Траецкі касцёл – гэта першы каталіцкі храм у Рэчыцы, які з’явіўся яшчэ ў 1634 годзе. У сярэдзіне XVIII стагоддзя быў пабудаваны новы драўляны Свята-Траецкі касцёл і пры ім кляштар. Пасля паўстання 1830–1831 гадоў расійскі ўрад пачаў закрываць каталіцкія кляштары і касцёлы. Свята-Траецкі касцёл пачаў паступова прыходзіць у заняпад. Праект новага касцёла быў складзены ў 1861 годзе, але з-за адсутнасці фінансавых сродкаў ён не быў рэалізаваны. Рэальнае будаўніцтва было распачата ў 1896 годзе па праекце архітэктара Юзафа Дзяконскага. Будоўля расцягнулася на сем гадоў. Нарэшце 1 чэрвеня 1903 года новы будынак Свята-Траецкага касцёла быў асвечаны. У часы савецкай улады будынак выкарыстоўвалі як склад, электрастанцыю, бар. У 1999 годзе храм вярнулі вернікам.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць