Помнік Раману Шаціле


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Помнік Раману Шаціле ўсталяваны па ініцыятыве Светлагорскага паэта Ізяслава Катлярова. Ён быў адкрыты 16 верасня 2006 года, падчас святкавання 45-годдзя горада Светлагорска.

Помнік Раману Шаціле ўсталяваны па ініцыятыве Светлагорскага паэта Ізяслава Катлярова. Ён быў адкрыты 16 верасня 2006 года, падчас святкавання 45-годдзя горада Светлагорска. Аўтар – мінскі скульптар Эдуард Астаф'еў. Размешчаны ў цэнтры Светлагорска, на скрыжаванні вуліц Леніна і 50 гадоў Кастрычніка.

Раман Шаціла – заснавальнік Вострава Шацілінскага (Шацілавічаў, Шацілак), з якога нарадзіўся і вырас сучасны Светлагорск. Першая згадка пра паселішча адносіцца да XVI стагоддзя: у 1560 годзе Вялікі Князь Літоўскі і Кароль Польскі Жыгімонт II Аўгуст пасля смерці Рамана Шацілы дараваў Ждану Манкевічу Востраў Шацілінскі, размешчаны на гары на Горвальскам тракце на рацэ Бярэзіне. Гэтыя звесткі былі выяўлены светлагорскімі краязнаўцамі ў 1989 годзе, а ў 2006 годзе мінскі археолаг Сяргей Рассадзін вызначыў месцазнаходжанне сядзібы Шацілы.

Помнік уяўляе сабой скульптуру вышынёй каля 3 метраў, выкананую з бронзы і мармуру і ўсталяваную на апрацаваным валуне. На невысокім пастаменце – фігура мужчыны сярэдніх гадоў у параднай ваеннай вопратцы XVI стагоддзя, у капелюшы, упрыгожаным пяром, у ботах са шпорамі. Левая рука мужчыны апушчана ўніз, а ў правай ён сціскае скрутак.

Дата публікацыі: 28.06.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць