Спаса-Праабражэнскі сабор


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Спаса-Праабражэнскі сабор — новая святыня горада, была ўзведзена ў барочным архітэктурным стылі. Побач з саборам пабудавана званіца.

У 1635 годзе пінскім біскупам Яўхімам Гарбацкім і Янам Станіславам Сапегам (старэйшы сын знакамітага канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі) быў заснаваны касцёл Божага Цела. Храм знаходзіўся на краі Рынкавай плошчы. Касцёл быў пабудаваны ў рэнесансным стылі. Пасля паўстання 1830 — 1831 гадоў касцёл быў перароблены на Спаса-Праабражэнскі праваслаўны сабор. У 1848 годзе ён пацярпеў ад пажару. У 1963 годзе храм, які быў даволі моцна разбураны падчас Другой сусветнай вайны, узарвалі і разабралі на цэглу.

У 1990-я гады на месцы разбуранай царквы быў пабудаваны новы сабор. Архітэктурна-стылёвай і кампазіцыйнай асновай храма з'яўляецца папярэдні барочны касцёл. Перад храмам узведзена трох’ярусная вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам.

Дата публікацыі: 16.05.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць