Царква святой Ганны – цудоўны прыклад сакральнай архітэктуры пачатку ХІХ стагоддзя.
Царква святой Ганны – праваслаўны храм у горадзе Стоўбцы. Ён знаходзіцца на ўзвышшы, дзякуючы гэтаму вы лёгка яго знойдзеце. Гэты храм – помнік архітэктуры класіцызму, для якога характэрны строгія каноны, прамыя лініі, лагічнасць, складнасць. Цікава, што ў яго архітэктуры прысутнічаюць і элементы барока. Як і шматлікія цэрквы ў Беларусі, царква святой Ганны была пабудавана ў 1825 годзе як каталіцкі касцёл. Фундатарам пабудовы быў князь Адам Ежы Чартарыйскі, які на той момант з’яўляўся міністрам замежных спраў Расійскай імперыі. Царква Святой Ганны захавалася ў савецкі час. У 50-ых гадах ХХ стагоддзя гэты храм нават стаў своеасаблівым сховішчам для старадаўніх абразоў, якія падлягалі знішчэнню падчас антырэлігійнай кампаніі ў Савецкім Саюзе.
Дата публікацыі: 12.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму