Дом Урада


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/95a702af-9f2c-40fd-aa2f-7a623d418464.mp3

Дом Урада ў Мінску — будынак Урада Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Дом Урада ў Мінску ўзведзены ў 1930–1934 гадах па праекце Іосіфа Лангбарда. Найбуйнейшы грамадскі будынак міжваеннага перыяду, адзін з лепшых помнікаў канструктывізму. У будынку працуе заканадаўчы орган —  Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — ніжняя палата беларускага парламента; цэнтральны орган выканаўчай улады — Савет Міністраў, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Падчас нямецкай акупацыі 1941–1944 года у Доме Урада быў размешчаны штаб СС, люфтвафэ і харчовыя склады. Нягледзячы на яго вялікія памеры, халодныя шэрыя тоны каменнай тынкоўкі і некаторае драбленне аб'ёмаў, будынак не здаецца грувасткім. Кампаноўка Дома Урада засноўвалася на сіметрычным узрастанні аб’ёмаў і вышынь ад перыферыі галоўнага фасада да цэнтра.

Дата публікацыі: 19.07.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць