Будынак Аляксандраўскай гімназіі


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/7b49994f-9c58-453a-afdb-fbceaebd52ac.mp3

Будынак Аляксандраўскай гімназіі — помнік грамадзянскай архітэктуры ў стылі класіцызму.

Будынак мужчынскай класічнай гімназіі быў пабудаваны ў 1898 годзе і названы ў гонар расійскага імператара Аляксандра III. Аляксандраўская гімназія была дэбютным праектам славутага архітэктара Станіслава Шабунеўскага – аўтара праектаў шматлікіх прывабных будынкаў у цэнтры Гомеля. Сёння былы будынак Аляксандраўскай гімназіі з'яўляецца адміністрацыйна-навучальным корпусам адзінага ў Беларусі Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту.

Былая Аляксандраўская гімназія – мураваны двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Планіроўка калідорная з аднабаковым размяшчэннем класных памяшканняў. У цэнтральнай частцы па галоўнай восі — парадны вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай, абапал якой — класныя і адміністрацыйныя памяшканні. У адным крыле размесціліся актавая і гімнастычная залы. Пры рэканструкцыі ў бакавых крылах надбудаваны трэці паверх.

Дата публікацыі: 05.01.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць