Гомельскі палацава-паркавы ансамбль


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/7359b501-d7e0-4813-9e81-4f153f00bcbc.mp3

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — унікальны ў Беларусі комплекс помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры, размешчаны ўздоўж маляўнічага берага ракі Сож.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — не толькі помнік прыроды нацыянальнага значэння. Ён займае выключна важнае месца ў гісторыі беларускай архітэктуры канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. У ім адлюстраваліся некалькі напрамкаў у развіцці нацыянальнага палацавага дойлідства ад развітога класіцызму да неаготыкі.

У склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомеля X—XVIII стагоддзя з захаванымі элементамі прыроднага і гістарычнага ландшафту; планіровачная структура цэнтральнай часткі горада з помнікамі архітэктуры XVIII — пачатку XX стагоддзя. Тут размешчаны палац Румянцавых і Паскевічаў (XVIII—XIX стагоддзяў); сабор Святых Пятра і Паўла (пачатак XIX стагоддзя); капліца-пахавальня сям'і Паскевічаў (другая палова ХІХ стагоддзя); Зімовы сад з вежай агляду (XIX стагоддзя) і іншае. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з'яўляецца пабудаваны ў стылі класіцызму палац, які ўвасобіў у мастацкай форме дух другой паловы XVIII стагоддзя.

Дата публікацыі: 04.11.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць