Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/6f61f1f7-c155-4abd-80d9-60d0c1ae7f65.mp3

Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля раней меў назву "Парк культуры і адпачынку". Ён з'яўляецца помнікам прыроды Рэспублікі Беларусь.

Парк заснаваны ў 1837 годзе. Кіраваў работамі па разбіўцы парку польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі: паўднёвую, дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, сабор святых Пятра і Паўла, капліца-пахавальня Паскевічаў; і паўночную, дзе цяпер размешчаны Зімовы сад, аглядная вежа і атракцыёны.

Усяго ў парку налічваецца каля 5 тысяч дрэваў. Парк уяўляе асаблівую дэндралагічную каштоўнасць. На яго тэрыторыі растуць 84 віды дрэў і 79 відаў кустоў, сярод якіх шмат каштоўных рэдкіх драўняных відаў і больш за 30 экзатычных для Беларусі парод: яблыня Нядзвецкага, чорная хвоя, грабяністы дуб, амурскі аксаміт, лістоўніца ды іншыя.

1 жніўня 2014 года парк пераназвалі ў "Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля". Паменшылася плошча помніка прыроды з 25 гектараў да 17,7 гектараў. З яго плошчы выключылі зону, занятую атракцыёнамі, а таксама схілы берагоў ракі Сож. Як помнік прыроды парк узяты пад ахову дзяржавы.

 

Дата публікацыі: 28.10.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць