Музей гісторыі Магілёва


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/90ee3998-8c40-4d35-940c-b0916a03520d.mp3

Музей гісторыі Магілёва быў заснаваны 16 ліпеня 1990 года, але адчыніў свае дзверы для наведнікаў толькі ў 2002 годзе.

Музей гісторыі Магілёва меракавалася размясціць у будынку былога архірэйскага палаца – помніку архітэктуры канца XVIII стагоддзя. Аднак у 2002 годзе палац перадалі Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы.

У маі 1999 года Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт выдзеліў для размяшчэння службовых памяшканняў і выставачнай залы музея першы паверх будынка па вуліцы Ленінскай, 13, дзе ў 2002 годзе музей прыняў першых наведнікаў. Спачатку дзейнічалі непастаянныя выставы. У лістападзе 2005 года адкрылася экспазіцыя “Магілёў часоў магдэбургскага права, XVI – XVIII стагоддзяў”. У 2008 годзе Музей гісторыі Магілёва пераехаў у адбудаваную гарадскую ратушу. Гэты будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры Магілёва і з’яўляецца месцам правядзення гарадскіх урачыстасцяў і афіцыйных прыёмаў гарадскога выканаўчага камітэта. Экспазіцыйныя залы музея размешчаны на двух паверхах.

У музеі прадстаўлены прадметы X – пачатку XX стагоддзя, звязаныя з гісторыяй Магілёва. Музей знаёміць наведнікаў з асноўнымі этапамі гістарычнага развіцця горада, з яго сярэднявечнай культурай, спосабамі жыццезабеспячэння, канфесійнай гісторыяй і прыватным жыццём. Дзейнічае 5 пастаянных экспазіцый. Аднымі з галоўных славутасцяў музея з’яўляюцца арыгінал Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года і кніга “Вялікае мастацтва артылерыі” 1676 года аўтарства Казіміра Семяновіча, набытыя дзякуючы руплівай працы дырэктара музея Аляксея Бацюкова.

Дата публікацыі: 30.06.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць