Касцёл Святога Язэпа – гэта мураваны каталіцкі храм, размешчаны ў цэнтры горада.
У пачатку ХХ стагоддзя ў мястэчку існавала рымска-каталіцкая парафія. Парафіяльныя набажэнствы адбываліся ў невялікай капліцы. У савецкі час у БССР каталіцкія храмы былі закрытыя або разбураныя. Стары будынак жыткавіцкага касцёла не захаваўся.
Рэлігійнае жыццё пачало адраджацца ў 1990-я гады, калі да католікаў у Жыткавічах сталі прыязджаць святары з суседніх раёнаў. Была створана парафія імя Святога Язэпа Рамесніка. А ў 2000 годзе было распачата будаўніцтва новага касцёла.
Новы касцёл пабудаваны з цэглы. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны на два ярусы высока ўзнятымі арачнымі аконнымі і дзвярным праёмамі. Уваход вырашаны аркадным ганкам пад двухсхільным пакрыццём, якое рытмуецца з двухгранным шчытом фасада, завершаным арачным аконным праёмам.
Дата публікацыі: 02.03.2021.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму