Воданапорная вежа


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Воданапорная вежа на чыгуначнай станцыі – помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.

Воданапорная вежа была пабудавана на пачатку ХХ стагоддзя, у той час, калі тут паўстала чыгуначная станцыя. Вада была неабходнай для цягнікоў, і яе вырашылі пампаваць прама з Нёмана. Ад станцыі да вежы быў пракладзены водаправод . Трубы былі пакладзены на глыбіні каля пяці метраў.

Гэта сістэма працавала яшчэ ў 80-я гады ХХ стагоддзя. Вялікія выдаткі на эксплуатацыю сістэмы прымусілі шукаць ёй замену. Зараз водазабор на Нёмане стаў непатрэбны, а будынак станцыі стаіць у паўразбураным стане.

Дата публікацыі: 02.03.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць