Касцёл святых Сымона і Алены — каталіцкі парафіяльны касцёл, пабудаваны ў неараманскім стылі ў Мінску.
Касцёл святых Сымона і Алены (таксама вядомы як Чырвоны касцёл) пабудаваны ў 1905–1910 гадах на грошы Эдварда Вайніловіча, вядомага гаспадарчага, палітычнага і культурнага дзеяча Беларусі, віцэ-старшыні (а з 1907 года старшыні) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, у памяць пра яго заўчасна памерлых дзяцей — Сымона і Алену. Эдвард Вайніловіч вырашыў пабудаваць касцёл у раманскім стылі, бо, як сам адзначыў у мемуарах, у часы росквіту раманскага стылю ў Еўропе хрысціянства яшчэ не было падзелена на каталіцтва і праваслаўе. Чырвоны касцёл уяўляе сабой базіліку арыгінальнай кампазіцыі з магутным трансептам. Храм стварае ўражанне манументальнасці і гарманічнасці, узнёслай, магутнай, суровай і аскетычнай прыгажосці.
Дата публікацыі: 26.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму