Помнік Марку Шагалу


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/cd241d73-5466-466c-a87b-91c25ce5313b.mp3

Бронзавы помнік Марку Шагалу на Пакроўскай вуліцы быў усталяваны ў 1992 годзе ў дзень нараджэння мастака.

Помнік сусветна славутаму мастаку Марку Шагалу (гады жыцця 1887–1985) быў усталяваны ў пачатку вуліцы Пакроўскай у 1992 годзе. Яго аўтар – віцебскі скульптар, сябра Саюза мастакоў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Гвоздзікаў.

“Тут, на Пакроўскай вуліцы, я нарадзіўся яшчэ раз”, – пісаў Марк Шагал у аўтабіяграфічнай кнізе “Маё жыццё”. На вуліцы фрагментарна захавалася жыллёвая і прамысловая забудова канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Тут жа знаходзіцца мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала.

Дата публікацыі: 15.02.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць