Кляштар цыстэрцыянак


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/6e61ba0b-8678-42e3-9f30-061e48b32a1c.mp3

Кляштар цыстэрцыянак і касцёл Міхала Арханёла – галоўнае ўпрыгожванне гораду.

Касцёл з’яўляецца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя. Усяго на тэрыторыі сучаснай Беларусі было тры цыстэрцыянскія манастыры. Два з іх (і мужчынскі, і жаночы) знаходзіліся тут, у Мазыры. Манастыр цыстэрцыянак быў заснаваны ў 1610 годзе ў часы Контррэфармацыі паводле прывілея Жыгімонта ІІІ Вазы. Касцёл паўстаў у 1743 годзе і быў пабудаваны ў стылі позняга барока. Пры манастыры існавалі школы для дзяўчат, дзе вывучалі музыку, арыфметыку, мовы. У канцы ХІХ стагоддзя ўсе будынкі манастыра былі перададзены праваслаўнай канфесіі. У ХХ стагоддзі ў розны час манастыр выкарыстоўвалі як казарму, дзіцячы дом, музычнае вучылішча. І толькі ў 1990-ых ён быў вернуты веруючым.

Дата публікацыі: 13.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць