Сабор св. Міхала Арханёла


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/d4cbb9f9-c9d5-44e2-b88d-24aafa4da4e1.mp3

Кафедральны сабор Святога Міхала Арханёла – храм у стылі позняга барока, які захаваўся ў Мазыры.

Сабор быў пабудаваны як касцёл каталіцкага ордэна бернардынаў у XVIII стагоддзі ў стылі позняга барока ў выглядзе двухвежавай трохнефавай базілікі. Драўляны кляштар бернардынаў па фундацыі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ Вазы з’явіўся ў пачатку XVII стагоддзя, але падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай быў зруйнаваны маскоўскімі войскамі. Цагляны будынак сабора на месцы драўлянага храма быў узведзены ў 1760 — 1775 гадах. Фундаваў будаўніцтва мазырскі маршалак шляхты Казімір Аскеркі. Храм выконваў функцыю касцёла пры кляштары бернардынаў. У часы Расійскай імперыі кляштар быў скасаваны, а ў 1839 годзе будынак перадалі праваслаўным. У тым жа годзе храм значна пацярпеў ад пажару, і быў адрамантаваны толькі праз 37 год. Цікавая і адначасова сумная гісторыя крыпты сабора, яго падземнага памяшкання. Сабор пэўны час быў абласной турмой НКВД. А крыпта стала магілай для многіх вязняў турмы. 

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць