Камандзіровачны — гэта іранічная скульптурная кампазіцыя, якая адсылае нас у 70-я гады ХХ стагоддзя.
У 2008 годзе на вуліцы Ліды з'явілася іранічная скульптурная кампазіцыя, створаная беларускім мастаком Уладзімірам Жбанавым. Скульптура “Прывітанне, камандзіровачны!” або “Камандзіровачны” знаходзіцца побач з цэнтральным уваходам у гатэль “Ліда”. Яна з іроніяй паказвае сітуацыю недахопу месцаў у гатэлі, якая часта існавала ў невялікіх гарадах, асабліва за савецкім часам.
Каля гатэля на вялікай старой валізе сядзіць малады чалавек. У працягнутай руцэ ён сціскае мапу горада. Гэтай рукой ён вітае ўсіх мінакоў. Вопратка адпавядае стылю 70-х гадоў ХХ стагоддзя. Бронзавая скульптура зроблена ў натуральную велічыню і вельмі падобна на жывога чалавека.
Дата публікацыі: 18.01.2021.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму