Царква Усіх Святых


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Царква Усіх Святых узвышаецца ў самым цэнтры горада і з'яўляецца адной з архітэктурных дамінант Ліды.

Царква Усіх Святых была ўзведзена ў Лідзе ў 2006 годзе. Яе будаўніцтва цягнулася 16 гадоў. Праектныя працы выканаў заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Макарэвіч. 

Царква вырашана цэнтрычным кубападобным аб'ёмам, завершаным па цэнтры цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, па вуглах — цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных шыях. На алтарным фасадзе выступаюць 3 паўкруглыя апсіды. Архітэктурная выразнасць дасягаецца інтэнсіўнай крапоўкай фасадаў вертыкальна цягнутымі лапаткамі, якія вылучаюць арачныя праслы і вузкія высокія арачныя аконныя праёмы.

Дата публікацыі: 18.01.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць