Мастацкі музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі быў заснаваны ў 1969 годзе. Для шырокага наведвання быў адкрыты 29 мая 1970 года. У музеі вядзецца збор матэрыялаў пра жыццё і творчасць мастакоў краю.

Аснову экспазіцыі музея склалі экспанаты, якія былі перададзены удавой мастака, Аленай Бялыніцкай-Біруляй. Таксама значны ўнёсак зрабілі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава, мясцовыя мастакі і прыватныя асобы. 

Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля – славуты жывапісец-пейзажыст, народны мастак Беларусі. Ён нарадзіўся 29 лютага 1872 года ў фальварку Крынкі, на тэрыторыі сучаснага Бялыніцкага раёна ў сям'і дробнага шляхціца. Вялікі поспех прыйшоў да мастака ў 1911 годзе, калі ягоная карціна “Гадзіна цішы” атрымала ганаровы медаль ў Мюнхене і бронзавы медаль у Барселоне. Вітольд Бялыніцкі-Біруля лічыцца адным са стваральнікаў жанру мемарыяльнага пейзажа. Таксама ён лічыцца майстрам веснавога пейзажа. Вядома каля 200 карцін, дзе ён паказаў вясновую прыроду. 

Фонды музея налічваюць 853 прадметы. У калекцыі “Жывапіс” захоўваюцца 27 карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Таксама у яе ўваходзяць творы Леаніда Шчамялёва, Міхаіла Савіцкага, Віталія Цвірко і іншых мастакоў. У экспазіцыю музея таксама ўваходзяць калекцыі “Графіка”, “Скульптура”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Фотадакументы” і “Пісьмовыя крыніцы”. У апошняй калекцыі захоўваюцца рукапісы, маркі, канверты, паштоўкі, афішы, кнігі з аўтографамі, буклеты, а таксама два лісты-аўтографы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Дата публікацыі: 15.01.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць