Крыжаўзвіжанскі касцёл з чырвонай цэглы маляўніча глядзіцца на добраўпарадкаваным беразе ракі Беразіны.
Першы драўляны касцёл у вёсцы Шацілкі быў пабудаваны ў 1638 годзе і атрымаў назву “Касцёл Святога Крыжа”. Падчас вайны 1812 года касцёл згарэў. Новы драўляны касцёл быў узведзены ў 1818 годзе. На працягу ХІХ стагоддзя ён некалькі разоў перабудоўваўся.
У перыяд БССР у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі Крыжаўзвіжанскі касцёл у 1936 годзе быў закрыты, а ў 1939 годзе будынак касцёла быў знішчаны.
Каталіцкая парафія ў Светлагорску адрадзілася ў 1990 годзе. Храм будаваўся з 1992 па 1997 год. 6 верасня 1997 года касцёл быў асвячоны кардыналам Казімірам Свёнткам.
Прыгожы касцёл з чырвонай цэглы маляўніча глядзіцца на добраўпарадкаваным беразе ракі Беразіны.
Дата публікацыі: 10.09.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму