Каменныя крыжы – адна з самых вядомых і загадкавых славутасцей Турава.
Гісторыкі не выключаюць верагоднасці таго, што Тураўскія каменныя крыжы раней былі паганскімі ідаламі, якія перарабілі на хрысціянскія сімвалы.
У БССР у 1930 годзе, у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі, было загадана ўтапіць Тураўскія каменныя крыжы.
Да нашых дзён захаваліся тры двухметровыя крыжы. Адзін – у царкве Усіх святых, і каля кафедральнага сабора свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх у Тураве. І яшчэ адзін – у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. Акрамя гэтых крыжоў, існуе яшчэ адзін крыж на Барысаглебскіх могілках, якія знаходзяцца на беразе ракі Язды.
Дата публікацыі: 25.08.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму