Прыватны музей Януша Паруліса


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/beb0c0a5-f9fc-4ccf-a772-193ed7818a0c.mp3

На вуліцы Лермантава ў Гродне знаходзіцца з выгляду звычайны цагляны будынак, па знешнім абліччы нічым не адрозны ад іншых. Аднак ён стаў адным з любімых месцаў турыстаў, бо ў ім знаходзіцца прыватны гродзенскі музей.

Экспазіцыя музея распавядае пра побыт беларусаў у розныя часы. Уладальнік і стваральнік музея грэк паводле радаводу – Януш Паруліс. Марак паводле прафесіі, пасля доўгіх плаванняў ён вырашыў змяніць жыццё і стаў прадпрымальнікам. Арганізаваў першы ў Беларусі клуб калекцыянераў, а свой вольны час прысвячаў працы ў мастацкіх майстэрнях, а таксама рэстаўрацыі старадаўніх цэркваў і касцёлаў.

У музеі створана ўнікальная атмасфера. На кампактнай тэрыторыі невялікага двара і паловы прыватнага дома знаходзяцца дзясяткі тысяч экспанатаў. На першы погляд здаецца, што яны ляжаць хаатычна. На самай справе кожная рэч займае сваё месца, а ўсе прадметы старанна падзелены на тэматычныя блокі: сялянскі побыт, школа, фота і кінаматэрыялы, творы мастацтва і г.д. Асобнае месца займаюць стэнды з радаводамі славутых гарадзенскіх родаў. У музеі ёсць экспанаты, звязаныя з жыццём вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Прадметам асаблівай гордасці гаспадара музея з'яўляецца калекцыя старажытных паштовак і фотаздымкаў. Экскурсіі па музеі праводзіць сам гаспадар Януш Паруліс.

Дата публікацыі: 24.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць