Палац віцэ-губернатара Максімовіча – двухпавярховы будынак, узведзены гродзенскім віцэ-губернатарам у 1803 годзе ў стылі класіцызму.
Двухпавярховы будынак у стылі класіцызму быў пабудаваны Кандратам Максімовічам у 1803 годзе. Цэнтральная частка палаца вылучана чатырма калонамі і порцікам. Планіроўка паверхаў – калідорная, па баках размешчаны невялікія пакоі, у тарцах – залы.
У будынку падчас французка-расійскай вайны 1812 года знаходзіўся штаб Жэрома Банапарта, брата Напалеона. У 1827 годзе дом забралі ў казну, а пазней некаторы час сдавалі ў арэнду. Пасля выкарыстоўвалі для размяшчэння розных устаноў.
У перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў былым палацы размяшчаліся: сядзіба гродзенскага павятовага староства, гарадскі музей, ашчадная каса. З часу заканчэння Другой сусветнай вайны ў гэтым будынку знаходзіцца Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.
Дата публікацыі: 20.08.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму