Паводле слоў аўтара скульптуры, бронзавы бабёр – гэта іранічны вобраз сярэднестатыстычнага жыхара Бабруйска пачатку XX стагоддзя.
Бабруйск пачаў сваю гісторыю ў маляўнічым месцы – на рацэ Бярэзіне. Калісьці тут быў невялікі пасёлак, жыхары якога займаліся рыбным і бабровым промыслам. Таму, як лічаць некаторыя гісторыкі, горад і атрымаў сваю назву "Бабруйск". Жыхары горада Бабруйска атрымалі ў 2006 годзе небывалы падарунак. Гэта – статуя бабра, якая важыць больш за 300 кілаграмаў. Яна была ўсталявана на самай ажыўленай вуліцы Бабруйска, каля ўваходу на цэнтральны рынак. Аўтарам скульптуры стаў Уладзімір Гаўрыленка. Скульптура выканана з бронзы і ўяўляе сабой статую бабра ў сурдуце і капелюшы, вышыня якой складае 1 метр 70 сантыметраў.
Дата публікацыі: 12.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму