Касцюковіцкі краязнаўчы музей з’яўляецца культурна-асветніцкім і навукова-деследчым цэнтрам Касцюкоўшчыны.
Касцюковіцкі краязнаўчы музей створаны 18 чэрвеня 1973 года. Ад пачатку музей знаходзіўся ў драўляным доме. У 1990 годзе ён перамясціўся ў спецыяльны двухпавярховы будынак, плошча якога складае больш за 242 квадратных метры.
На сёння агульная колькасць музейных прадметаў складае больш за 22 тысячы адзінкі. Музей мае шэраг выставачных залаў: “Археалогія”, “Баністыка”, “Ваенная гісторыя”, “Графіка”, “Кіна-фона дакументы”, Нумізматыка”, “Этнаграфія” і іншыя.
Музей праводзіць навукова-даследчую дзейнасць па шэрагу тэм: “Касцюкоўшчына. Лакальныя асаблівасці рушніка”, “Рамёствы і промыслы Касцюкоўшчыны другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя”, “Традыцыйная культура харчавання жыхароў Касцюкоўшчыны канца ХІХ – першай трэці ХХ стагоддзя” і іншыя.
Музей ладзіць шэраг культурных мерапрыемстваў: “Вечар у музеі – духоўна-эстэтычны адпачынак для ўсёй сям’і”. Працуе таксама музейна-педагагічная праграма “Вытокі”. Музей праводзіць творчыя вечарыны, выставы творчасці асоб з абмежаванымі магчымасцямі і гэтак далей.
Дата публікацыі: 04.08.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму